рамантызава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да рамантызаваць.
рамантызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Уявіць (уяўляць), паказаць (паказваць) каго‑, што‑н. у рамантычным ідэалізаваным выглядзе. Па таленту З. Бядуля — гэта мастак, які схільны быў бы рамантызаваць жыццё, шукаць у ім прыгожае. «Полымя».
рамантыза́цыя, ‑і, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рамантызаваць.
раманты́зм, ‑у, м.
1. Напрамак у літаратуры і мастацтве канца XVIII — першай чвэрці XIX ст., прыхільнікі якога змагаліся з канонамі класіцызму, выстаўляючы на першы план інтарэсы асобы і пачуццё і выкарыстоўваючы ў сваёй творчасці гістарычныя і народнапаэтычныя тэмы. Рамантызм Байрана. Рамантызм Бетховена.
2. Творчы метад у літаратуры і мастацтве, пранікнуты аптымізмам і імкненнем у яркіх вобразах паказаць высокае прызначэнне чалавека. Але па той прычыне, што Змітрок Бядуля яшчэ не валодаў рэалістычным метадам, імкненне сцвердзіць у творчасці станоўчыя пачаткі жыцця і ідэал прыгожага, жаданне пранікнуць у духоўны свет чалавека прывялі маладога пісьменніка да рамантызму. Каваленка.
3. Светапогляд, пранікнуты ідэалізацыяй рэчаіснасць летуценнай сузіральнасцю.
[Фр. romantisme.]
рама́нтык, ‑а, м.
1. Прыхільнік і паслядоўнік рамантызму (у 1 і 2 знач.).
2. Той, хто схільны да летуценнасці, да ідэалізацыі рэчаіснасці. Клебер не быў ні лірык, ні рамантык. Далягляд, над якім паднялося сонца, нічога не гаварыў яго сэрцу. Чорны. Абое [Алік з жонкай] былі рамантыкі, абое праз ружовыя акуляры глядзелі на будучыню. Дадзіёмаў.
рама́нтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Разм. Тое, што і рамантызм (у 2, 3 знач.). Рамантыка Грына.
2. Незвычайнасць, казачнасць чаго‑н., якая выклікае эмацыянальныя, прыўзнятыя адносіны. Рамантыка нязведаных краёў вабіць моладзь. Карпюк. Па натуры .. [Давід] быў досыць бяспечны, любіў рэвалюцыйную рамантыку і дзёрзкую рызыку. Машара.
раманты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць рамантычнага.
раманты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рамантызму (у 1, 2 знач.). Рамантычная паэзія. □ У зборніку «Шляхам жыцця» .. [Я. Купала] даў узоры высокага рамантычнага стылю беларускай літаратуры. Лойка.
2. Схільны да рамантыкі, рамантызму (у 3 знач.); прасякнуты рамантыкай, незвычайны, таямнічы. Рамантычная натура. Рамантычны настрой. □ З цікавасцю гляджу я на гэтыя рамантычныя мясціны. Ыазыр — горад старажытны, і нямала адбылося тут розных падзей у даўно мінулыя часы. В. Вольскі.
рама́тус, ‑у, м.
Разм. Рэўматызм. Нягледзячы на тое, што ў канцылярыі было цёпла, пісар сядзеў у валёнках, бо меў у нагах раматус. Колас.
рама́тусны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Рэўматычны. Рады на момант заварушыліся: хто натужна стараўся выпрастаць горб, хто ўцягваў у сябе адвіслы жывот, хто распраўляў раматусную спіну. Новікаў.