разадзе́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разадзець.
2. у знач. прым. Вельмі прыгожа, па-святочнаму адзеты. Услед за .. [дзедам], разадзетая, быццам у самае ўрачыстае свята, ехала Маня. Васілевіч. [Манечка:] «Якое сягоння свята, што так шмат людзей ходзіць разадзетых па вуліцы». Баранавых.
разадзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; зак.
Разм. Вельмі прыгожа, па-святочнаму адзецца.
разадзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак., каго-што.
Разм. Вельмі прыгожа, па-святочнаму адзець.
разадзьму́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разадзьмуць.
разадзьму́цца, ‑муся, ‑мешся, ‑мецца; зак.
Тое, што і раздзьмуцца.
разадзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.
Тое, што і раздзьмуць. Знаю, што ў панурую Ночы непагоду Разадзьме іх [думкі-мары] буран З захаду да ўсходу. Танк. Дома бацька-стрэлачнік праз слёзы Павучае: — Ты смялей, Валёк, Словы два скажы ім пра марозы, Разадзьмі ў пячурцы аганёк. Жычка.
разадзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да разадзецца.
разадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разадзець.
разадне́ць, ‑ее; безас., зак.
Тое, што і разднець.
разадра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разадраць.
2. у знач. прым. Парваны, прарваны. Разадраныя штаны. □ Калі сцягнуў з нагі разадраны чаравік, адчуў, што за спіною нехта стаіць. Вышынскі.