разадзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.

Тое, што і раздзьмуць. Знаю, што ў панурую Ночы непагоду Разадзьме іх [думкі-мары] буран З захаду да ўсходу. Танк. Дома бацька-стрэлачнік праз слёзы Павучае: — Ты смялей, Валёк, Словы два скажы ім пра марозы, Разадзьмі ў пячурцы аганёк. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)