по́рцыя, ‑і, ж.
Пэўная колькасць чаго‑н. [Дзед Талаш] засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам. Колас. Пасля таго, як выпіты першыя шклянкі, у чайнік кладзецца новая порцыя цукру і новыя лісткі мяты, наліваецца свежы вар. В. Вольскі. // Ежа або напітак, разлічаныя на аднаго едака ў сталовай ці рэстаране. Порцыя кашы. Порцыя катлет.
[Лац. portio.]
по́ршань, ‑шня, м.
Дэталь рухавіка, помпы, кампрэсара і пад., якая рухаецца ўнутры цыліндра і служыць для нагнятання або выпампоўвання вадкасці, газу, пары.
по́ршневы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поршня. Поршневыя кольцы. // Які працуе пры дапамозе поршня. Поршневыя машыны.
по́ршні, ‑яў; адз. поршань, ‑шня, м.
Абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры, сабранай на ступні абораю. Дзеці ішлі насустрач яму, а пастух ішоў так спакойна заграбаючы скуранымі поршнямі пыл, што аж зайздрасць брала. Караткевіч.
по́ры, пор і пораў; адз. пора, ‑ы, ж.
1. Вельмі дробныя адтуліны потавых залоз на паверхні скуры чалавека і жывёл. У поры на пальцах і з тыльнага боку далоняў уеліся машыннае масла і метал. Б. Стральцоў. // Мікраскапічныя непатоўшчаныя месцы ў абалонках раслінных клетак, праз якія адбываецца абмен рэчываў паміж клеткамі.
2. Прамежкі паміж часцінкамі рэчыва.
[Ад грэч. poros.]
по́рыстасць, ‑і, ж.
Уласцівасць порыстага. Порыстасць глебы.
по́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае поры (у 1 знач.). Імгненне — і зноў былі перада мною.. глыбокія, як бы выразаныя нажом, маршчыны ля пухлага порыстага носа. Савіцкі.
2. Які мае поры, пустоты. Камень, на якім Віця сядзеў, быў круглы, нібы палявы валун, і порысты, як вапняк. Шыцік.