Пэўная колькасць чаго‑н. [Дзед Талаш] засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам.Колас.Пасля таго, як выпіты першыя шклянкі, у чайнік кладзецца новая порцыя цукру і новыя лісткі мяты, наліваецца свежы вар.В. Вольскі.// Ежа або напітак, разлічаныя на аднаго едака ў сталовай ці рэстаране. Порцыя кашы. Порцыя катлет.
[Лац. portio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)