нематэрыя́льны, ‑ая, ‑ае.
Нярэчыўны; духоўны. Нематэрыяльная субстанцыя.
немаўля́, ‑ляці; мн. ‑ляты, ‑лят; н.
Малое дзіця. У лодцы, пасярэдзіне, — блакітная каляска, а ў ёй махае ручаняткамі немаўля. Сачанка. Не ведаю велічы большай, чым маці, Што цешыцца ўсмешкай свайго немаўляці! Гілевіч.
не́мач, ‑ы, ж.
Разм.
1. Недамаганне, слабасць; хвароба. Маці.. забывалася на немач, увіхалася ля печы, цешылася з сустрэчы. Вышынскі. [Шэмет:] «Што, ужо начальства немач бярэ? Дваццаць метраў прайсці не можа?» Лобан. [Кац] прайшоў не адну царскую ссылку, і, відаць, арганізм яго выпрацаваў у сабе здольнасць незвычайна супраціўляцца рознай немачы. Сабаленка.
2. Гора, няшчасце. [Юстына:] — Неўзабаве і Мікіта прыйшоў, што быў у матросах. Ды на табе, зноў немач — паны нахлынулі. Гурскі. Аляксандр Іванавіч быў добрай душы чалавек, але вось гэтая немач — немач, насланая вайною... Пестрак.
•••
Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач — праклён са значэннем «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».
немезі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Багіня кары, помсты ў старажытнай грэчаскай міфалогіі. // перан. Адплата, кара, помста.
[Грэч. Némesis.]
немета́лы, ‑аў; адз. неметал, ‑у, м.
Хімічныя элементы, якім не характэрны ўласцівасці металаў.
неміга́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Пільны, нерухомы (пра погляд, вочы і пад.). Гарачыя, як вугалі, глядзелі на каменданта немігаючыя заняпалыя вочы чалавека. Лынькоў. Хлопчык немігаючымі вачыма сачыў за .. тварам [Дзянісава]. Гамолка.
2. Які не мігае пры гарэнні. Немігаючы агонь.
немілагу́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць немілагучнага.
немілагу́чны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены мілагучнасці; негарманічны. Немілагучнае слова.
неміласэ́рнасць, ‑і, ж.
Няздольнасць да праяўлення міласэрнасці; жорсткасць. [Мікалай:] — Гэтулькі ў ім .. неміласэрнасці, што, здаецца, гэта не чалавек. Чорны.