немаўля, ‑ляці; мн. ‑ляты, ‑лят; н.

Малое дзіця. У лодцы, пасярэдзіне, — блакітная каляска, а ў ёй махае ручаняткамі немаўля. Сачанка. Не ведаю велічы большай, чым маці, Што цешыцца ўсмешкай свайго немаўляці! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)