некляймёны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае на сабе кляйма.
некляймёны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае на сабе кляйма.
некрало́г, ‑а,
Артыкул, прысвечаны памёршаму, з характарыстыкай яго жыцця і дзейнасці.
[Ад грэч. nekrós — мёртвы і lógos — слова.]
некрану́тасць, ‑і,
Стан некранутага (у 2 знач.).
некрану́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не краналі, да якога не дакраналіся.
2. Які не падпадаў пад уздзеянне чалавека; першабытны.
некро́з, ‑а,
[Грэч. nékrōsis — амярцвенне.]
некро́паль, ‑я,
1. У краінах Старажытнага Усходу і антычным свеце — вялікі могільнік.
2. Могілкі, на якіх пахаваны славутыя людзі.
[Ад грэч. nekrós — мёртвы і pólis — горад.]
некрыты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не грунтуецца, не заснаваны на крытыцы.
некрэдытаздо́льнасць, ‑і,
Уласцівасць некрэдытаздольнага.
некрэдытаздо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не можа пагасіць крэдыт, вярнуць доўг.
некта́р, ‑у,
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — напітак багоў, які даваў ім бяссмерце і вечную маладосць.
2. Цукрысты сок, які выдзяляецца нектарнікамі вышэйшых раслін.
[Грэч. néktar.]