Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

негліжэ́, нескл., н.

1. Лёгкае хатняе адзенне, якое носяць пераважна зранку.

2. у знач. прысл. У напаўадзетым выглядзе.

неглыбо́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае вялікай глыбіні; мелкі. Рака тут неглыбокая і яе няцяжка будзе пераплыць. Сабаленка. Снег усюды ляжаў роўны, неглыбокі. Сачанка. Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. Шамякін. // Які знаходзіцца на нязначнай глыбіні, недалёка ад паверхні. Руды неглыбокага залягання.

2. перан. Які не вызначаецца глыбінёй; негрунтоўны. Неглыбокія веды. // Павярхоўны, несур’ёзны (пра чалавека). Спадарожнікамі аказаліся неглыбокія людзі, якія на ўлонні прыроды ні разу не загаварылі аб прыродзе. «ЛіМ».

3. Нямоцны (аб пачуццях, стане і пад.). Сон быў неглыбокі. □ Дыханне неглыбокае, перарывістае, — сказаў.. Роб. Гамолка.

негр,

гл. нетры.

негро́ід,

гл. негроіды.

негро́ідны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да негроідаў, уласцівы ім.

•••

Негроідная раса гл. раса.

негро́іды, ‑аў; адз. негроід, ‑а, м.

Людзі, якія належаць да негроіднай расы.

негрунто́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць негрунтоўнага. Негрунтоўнасць довадаў.

негрунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Недастаткова абгрунтаваны; непераканаўчы. Негрунтоўнае сцвярджэння Негрунтоўная тэорыя. □ Марынка разумела добрыя намеры бацькі і ўсё ж прычыну пераходу [на другі завод] лічыла негрунтоўнай. Хадкевіч.

2. Неглыбокі, нетрывалы; слабы. Негрунтоўныя веды.

не́гры, ‑аў; адз. негр, ‑а, м.; негрыцянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. негрыцянкі, ‑нак; ж.

Асноўная група карэннага насельніцтва трапічнай Афрыкі, якая характарызуецца цёмным колерам скуры, а таксама нашчадкі прадстаўнікоў гэтай групы, якіх прымусова вывезлі каланізатары ў Амерыку ў 16–19 стст. Рабства яшчэ не пазбыта ў амерыканскіх калоніях, А ўжо няволяй прыбітыя, Негры змагаюцца сёння. Тарас.

[Фр. négre ад лац. niger — чорны.]

негрыто́с,

гл. негрытосы.