неглыбокі, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае вялікай глыбіні; мелкі. Рака тут неглыбокая і яе няцяжка будзе пераплыць. Сабаленка. Снег усюды ляжаў роўны, неглыбокі. Сачанка. Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. Шамякін. // Які знаходзіцца на нязначнай глыбіні, недалёка ад паверхні. Руды неглыбокага залягання.

2. перан. Які не вызначаецца глыбінёй; негрунтоўны. Неглыбокія веды. // Павярхоўны, несур’ёзны (пра чалавека). Спадарожнікамі аказаліся неглыбокія людзі, якія на ўлонні прыроды ні разу не загаварылі аб прыродзе. «ЛіМ».

3. Нямоцны (аб пачуццях, стане і пад.). Сон быў неглыбокі. ▪ Дыханне неглыбокае, перарывістае, — сказаў.. Роб. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)