Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кіслі́ца, ‑ы, ж.

Травяністая расліна сямейства кіслічных з белымі кветкамі, лісце якой змяшчае шчаўевую кіслату.

кіслі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Рабіць кіслым. Кісліць боршч.

кіслі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кісліцы.

2. у знач. наз. кіслі́чныя, ‑ых. Сямейства травяністых раслін, да якога адносіцца кісліца.

кіслотатрыва́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць кіслотатрывалага. Кіслотатрываласць хімічнай шкляной пасуды.

кіслотатрыва́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не паддаецца дзеянню кіслаты. Кіслотатрывалы сплаў. Кіслотатрывалая пластмаса.

кісло́тнасць, ‑і, ж.

Ступень змяшчэння кіслаты (у 2 знач.). Кіслотнасць глебы. Кіслотнасць малака.

кісло́тны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае кіслату (у 2 знач.). Кіслотнае злучэнне. Кіслотная карозія.

кісло́ўка, ‑і, ДМ ‑слоўцы, ж.

Спец. Тое, што і кіславанне. Кіслоўка тканіны.

кі́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае своеасаблівы смак, падобны на смак лімона, журавін. Кіслае віно. Кіслыя ягады.

2. Атрыманы ў выніку браджэння, прыгатаваны шляхам квашання. Кіслае малако. Кіслая капуста. // Які сапсаваўся ад браджэння; пракіслы. Кіслы суп. Кіслая каша. // Напоўнены пахамі кіслаты. Кіслае паветра.

3. перан. Разм. Які выражае незадаволенасць; маркотны, панылы. Кіслы настрой. Кіслая ўсмешка.

4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.). Кіслы раствор. Кіслая глеба.

•••

Кіслая соль гл. соль.

кісля́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і кіслата (у 1 знач.). І любяць жа [Жэнька і Света] брусніцы. Адна кісля, а яны ядуць. Света дык прыгаршчамі будзе ў рот сыпаць і не зморшчыцца. Пташнікаў.