кі́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае своеасаблівы смак, падобны на смак лімона, журавін. Кіслае віно. Кіслыя ягады.
2. Атрыманы ў выніку браджэння, прыгатаваны шляхам квашання. Кіслае малако. Кіслая капуста. // Які сапсаваўся ад браджэння; пракіслы. Кіслы суп. Кіслая каша. // Напоўнены пахамі кіслаты. Кіслае паветра.
3. перан. Разм. Які выражае незадаволенасць; маркотны, панылы. Кіслы настрой. Кіслая ўсмешка.
4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.). Кіслы раствор. Кіслая глеба.
•••
Кіслая соль гл. соль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)