Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кіпяці́цца, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Награвацца да кіпення. Вада кіпяціцца. // Варыцца ў кіпячай вадзе. Бялізна кіпяціцца.

2. перан. Хвалявацца, гарачыцца, злавацца. [Вартавы:] Бальшавікі, здаецца, бяруць верх!.. Глядзі, як там капітан гэты кіпяціцца! Размахаўся рукамі, як вятрак!.. Мележ.

3. Зал. да кіпяціць.

кіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; незак., што.

Награваць вадкасць так, каб яна кіпела; даводзіць да кіпення. Кіпяціць ваду. / Пра пасудзіну, у якой награваюць вадкасць да кіпення. Кіпяціць чайнік. Кіпяціць самавар. // Трымаць, варыць у кіпячай вадкасці. Кіпяціць бялізну.

кіпячо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад кіпяціць.

2. у знач. прым. Які кіпяціўся, кіпеў. Кіпячонае малако.

кіпя́чы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. незал. цяпер. ад кіпець.

кіпячэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кіпяціць.