Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аксіяло́гія, ‑і, ж.

Філасофскае вучэнне аб каштоўнасцях.

[Гр. axios — каштоўны і logos — вучэнне.]

аксіяма́тыка, ‑і; ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць аксіём, пакладзеных у аснову той або іншай навукі. Аксіяматыка геаметрыі.

аксіяматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аксіёмы. // З уласцівасцямі аксіёмы.

аксю́маран, ‑а, м.

Стылістычны прыём наўмыснага спалучэння слоў процілеглага сэнсу, у выніку чаго ўзнікае новы сэнсавы змест (белая варона, гаючы боль).

[Грэч. axýmoron — дасціпна-недарэчнае.]