акліматызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак.
Прыстасавацца да іншага клімату. — Шчыра кажучы, — загаварыў стары пасля моцнай зацяжкі, — на Сахаліне так акліматызаваўся, што, здаецца, лепшага месца і няма. Сіняўскі. Некалькі год назад з лесагадавальніка «Мяшчэрская», што на Арлоўшчыне, была завезена і белая акацыя; яна тут добра акліматызавалася. «Звязда». // перан. Прывыкнуць да новых абставін, асяроддзя (пра чалавека). Разам з імі завіхаецца над талеркай незнаёмы, і адчувае сябе нібы сярод сваіх. Акліматызаваўся! Карпюк.
акліматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
Прыстасаваць расліну, жывёліну да новага клімату, да новых жыццёвых умоў.
[Ням. akklimatisieren.]
акліматызацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да акліматызацыі.
акліматыза́цыя, ‑і, ж.
Прыстасаванне да новых кліматычных і іншых жыццёвых умоў.
акліматызо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да акліматызавацца.
2. Зал. да акліматызоўваць.
акліматызо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да акліматызаваць.
аклюзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Спец. Мець здольнасць паглынаць газы, рабіць аклюзію 1.
аклю́зія 1, ‑і, ж.
Спец. Паглынанне газаў расплаўленымі або цвёрдымі металамі.
[Ад лац. occlusio — заключэнне.]
аклю́зія 2, ‑і, ж.
Спец. Суадносіны зубоў верхняй і ніжняй сківіц у самкнутым стане; прыкус.
[Ад лац. occlusio — заключэнне.]