разва́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разварыцца.
2. Зал. да разварваць.
разва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разварыць.
разварны́, ‑ая, ‑ое.
Рассыпчаты ў вараным выглядзе. Разварная бульба.
разваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. развярнуць (у 4 знач.) і развярнуцца (у 2 знач.).
2. Паварот з мэтай змяніць напрамак руху. Падляцеўшы да рачулкі, .. [самалёт] крыху знізіўся і зрабіў разварот. Даніленка. Нечакана перад самым ровам танк зрабіў разварот на дзевяноста градусаў. М. Ткачоў. // Выгіб, паварот, які ўтвараецца чым‑н. (дарогай, вуліцай і пад.). Трамвайныя лініі рабілі разварот і перасякалі асфальт вуліцы ў двух месцах. Пташнікаў.
3. Дзве сумежныя старонкі разгорнутай кнігі, часопіса, сшытка і пад. Разварот газеты. □ Гэта была карта — карта на ўвесь разварот часопіса. Ракітны.
4. Разм. Шырыня, размах у развіцці, у праяўленні чаго‑н. Разварот падзей. // Магчымасць разгарнуцца, праявіць сябе, паказаць сябе. [Баравы:] — Вось і мая такая думка: трэба не даваць .. [варажбітцы] тут ніякага развароту. Краўчанка.
разваро́чаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Варочаючы, раскідаць, рассунуць у розныя бакі (што‑н. цяжкае або складзенае ў пэўным парадку, у адным месцы). Разварочаць копы. Разварочаць кнігі ў шафе.
2. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Тое, што і развярнуць (у 1, 2 знач.). [У ганку] спачатку была разварочана вежа, а затым разбіта гусеніца. М. Ткачоў. Навокал дома была разварочана зямля.., усё тут было ў пачварнай бясформеннасці. Чорны.
разваро́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да развярнуцца.
2. Зал. да разварочваць.
разваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да развярнуць.
развару́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разварушыць.
развару́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разварушваць — разварушыць.
развару́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разварушыцца.
2. Зал. да разварушваць.