Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перыста́льтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Хвалепадобнае рытмічнае сцісканне сценак подых органаў (кішак, страўніка і інш.).

[Ад грэч. peristaltikos — які ахоплівае, сціскае.]

перыстальты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перыстальтыкі. Перыстальтычныя рухі сценак страўніка.

пе́рысты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты пер’ем. Перыстыя крылы.

2. Падобны формай да пер’я. Хацелася паваліцца ў траву і глядзець у неба, дзе гусцеюць перыстыя аблокі. Шамякін.

3. З прадаўгаватымі і як бы надрэзанымі па краях лістамі (пра расліны). // Састаўная частка некаторых батанічных назваў. Перысты клён. Перысты гваздзік.

перысты́ль, ‑я, м.

Прамавугольны двор, сад або плошча, абнесеныя крытай каланадай.

[Грэч. perístylos.]

перытані́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Спец. Запаленне брушыны.

[Ад грэч. peritónaion — брушына.]

перыферы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перыферыі, знаходзіцца на перыферыі. Перыферыйныя ўстановы. Перыферыйны журналіст.

перыферы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Размешчаны на паверхні, аддалены ад цэнтра. Перыферычныя тканкі. Перыферычная нервовая сістэма.

перыферы́я, ‑і, ж.

1. Аддаленая ад цэнтра мясцовасць, а таксама мясцовыя ўстановы, арганізацыі ў адрозненне ад цэнтральных. Працаваць на перыферыі. □ — Тавары вязём, поўны кузаў тавараў, усё па накладной. З цэнтра на перыферыю, — не міргнуўшы вокам, адказаў Дарафееў. «Звязда».

2. Спец. Аддаленая ад цэнтра частка чаго‑н. Нервовая перыферыя.

[Ад грэч. periphéreia — акружнасць.]

перыфра́з, ‑а, м. і перыфра́за, ‑ы, ж.

Выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога слова або выразу (напрыклад, «цар птушак» замест «арол»). У «Баладзе аб уральскім ганку» А. Вялюгіна танк называецца «сынам Урала». Гэта і ёсць перыфраз. А. Макарэвіч.

[Грэч. períphrasis.]

перыфразава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перыфразаваць.