перыфраз, ‑а, м. і перыфраза, ‑ы, ж.

Выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога слова або выразу (напрыклад, «цар птушак» замест «арол»). У «Баладзе аб уральскім ганку» А. Вялюгіна танк называецца «сынам Урала». Гэта і ёсць перыфраз. А. Макарэвіч.

[Грэч. períphrasis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)