Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

першасвяшчэ́ннік, ‑а, м.

Уст.

1. Вярхоўны жрэц у некаторых старажытных народаў.

2. Духоўная асоба вышэйшага сану.

пе́ршаснасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць першаснага (у 1 знач.). У духу Чарнышэўскага .. [Максім Багдановіч] гаварыў і аб першаснасці прыгожага ў натуры, а не ў мастацтве. Лойка.

пе́ршасны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго‑н.; першапачатковы. Матэрыя — першасная, свядомасць — другасная. Першасная абмотка трансфарматара. Першаснае значэнне слова. □ Будынак.. царквы неаднаразова перабудоўваўся і рамантаваўся, і даследчыку прыйшлося карпатліва ўстанаўліваць першасны варыянт яго. Ліс. // у знач. наз. пе́ршаснае, ‑ага, н. Першааснова, сутнасць чаго‑н. Ды той «халодны» разлік амаль ніколі не забіваў «цеплыні» пачуццёвага — першаснага ў паэзіі. Лойка.

2. Які ўзнікае, утвараецца на першай, пачатковай стадыі чаго‑н. Першасныя крышталічныя пароды. Першасныя солі.

першасо́ртны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і першагатунковы.

першаствара́льнік,

Той, хто першы стварае што‑н.

першаступе́нны, ‑ая, ‑ае.

Найважнейшы, галоўны; першарадны. Пісар сядзеў усё ў той жа постаці надзвычай сур’ёзнага чалавека, нібы ён ратаваў першаступенныя пытанні часу. Колас.

першаўзо́р, ‑у, м.

Першапачатковы ўзор, аснова для творчасці. Арыгінальных вершаў на рускай мове, якія не мелі б аўтарскіх беларускіх першаўзораў, у Багдановіча адносна мала: крыху больш дзесяці. Лойка.

першацве́т, ‑у, М ‑цвеце, м.

1. Аднагадовая або шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна сямейства першакветных з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобнае аднабокае суквецце, якая цвіце ранняй вясной.

2. Тое, што і прымула.

3. Пра травяністыя расліны, якія пачынаюць цвісці ранняй вясной. Выпаўзаюць на свет Праз вільготны пясок Сінь-пралескі і тварыкі чысцяць... Добры дзень, першацвет! Чарнушэвіч.

4. зб. Цвет, які з’явіўся ўпершыню ў жыцці пэўнай расліны. — А ці помніш цяпер ты, Кандраце, Як калісь першацвет абрывалі мы ў садзе? — Помню, помню, ды з песняй яшчэ, ды з якою: Зацвітаюць сады над Бярозай-ракою. Зарыцкі. // Першы, ранні, свежы цвет. Як над бруістаю быстраю рэчкаю Пахнуць лілеі, аер і чарот, І першацвет далікатны парэчкавы, І чарназём той, што вывернуў крат, Тры гады не удыхаў. Барадулін. Пад кронамі стаіўся вецер; баіцца патрывожыць ён галіны ў душным першацвеце, пчаліны на пялёстках звон. Вялюгін.

першацве́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да першацвету.

першацёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Карова, якая целіцца або ацялілася ўпершыню.