Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сума́рнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць сумарнага (у 2 знач.).

сума́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які з’яўляецца сумай чаго‑н., атрыманы ў выніку складання. Сумарная прадукцыя трэстаў. Сумарная магутнасць электрастанцый вобласці.

2. Не канкрэтызаваны, абагульнены. Сумарнае апісанне фактаў.

[Ад лац. summarius.]

сума́тар, ‑а, м.

Матэматычны прыбор, які вызначае суму дзвюх зададзеных велічынь.

сума́х 1, ‑у, м.

Паўднёвае дрэва або куст сямейства сумахавых, з якіх атрымліваюць дубільныя, фарбавальныя і лекавыя рэчывы.

[Араб.]

сума́х 2, ‑а, м.

Аднабаковы бязворсавы кілім з буйнымі ўзорамі. характэрны для азербайджанскага народнага мастацтва.

сума́хавыя, ‑ых.

Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца фісташка, манга, сумах ​1 і пад.

су́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да сумка (у 1 знач.). Косцік апрануў бацькаў неданосак-куртачку, шапку, узяў з пячуркі рукавіцы і пайшоў. За ім — Шпрка з сумачкай за плячыма. Брыль. // Невялікая сумка (звычайна для грошай і некаторых прыналежнасцей жаночага туалету). — Дзе гэта я паклала ключы? — данёсся прыглушаны голас дзяўчыны, і Змітрок пачуў, як шчоўкнуў замочак сумачкі. Ваданосаў.

су́мачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сумкі (у 1 знач.), сумачкі.

2. Які мае адносіны да сумкі (у 2 знач.). Сумачныя звязкі.

сумбу́р, ‑у, м.

Адсутнасць яснасці, паслядоўнасці, парадку дзе‑н., у чым‑н.; блытаніна, неразбярыха. [Рамір:] — Злаві свае думкі і паспрабуй запісаць іх: атрымаецца сумбур. Асіпенка.

сумбу́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сумбурнага. Сумбурнасць уражанняў.

сумбу́рны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены яснасці, паслядоўнасці, парадку; блытаны, хаатычны. Помню, я сказаў, што Дастаеўскі здаецца мне вельмі панурым пісьменнікам, што людзі ў яго хваравітыя, і настрой у творах нездаровы, і стыль нейкі сумбурны — нібы сядзеў і пісаў, пісаў, не вельмі абдумваючы раней. Мележ. // Поўны мітусні, сумятні. Сумбурны дзень.