непрыёмны, ‑ая, ‑ае.
Такі, калі няма прыёму наведвальнікаў. Непрыёмны дзень. Непрыёмныя гадзіны.
непрызвыча́енасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць непрызвычаенага.
непрызвыча́ены, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які не мае звычкі да чаго‑н.; непрывычны.
непрызна́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не атрымаў прызнання, не стаў вядомым. Непрызнаны паэт.
непрыка́яны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які ад хвалявання не знаходзіць сабе месца, не ведае, што рабіць. І да таго не сядзелася Алесю на месцы, што ён некалькі разоў выходзіў на вуліцу, вяртаўся назад і хадзіў па хаце, як непрыкаяны. Чарнышэвіч.
непрыкме́тна,
1. прысл. Так, што цяжка заўважыць, няўлоўна. Стэфка маўчала. Крушынскі непрыкметна аглядаў яе. Бядуля. Дні мінаюць, запоўненыя работай, час ідзе непрыкметна. Самуйлёнак. Світанне надышло зусім непрыкметна. Анісаў. Непрыкметна падкраўся вечар. Бажко. // Паступова, павольна. Патупчык стала вядомай даяркай. У працы непрыкметна прыходзіць і слава. Кавалёў.
2. безас. у знач. вык. Нельга заўважыць, убачыць. Непрыкметна, каб ён быў усхваляваны.
непрыкме́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непрыкметнага. З той жа ціхай непрыкметнасцю, з якою надышоў гэты хмарны і непагодлівы вечар, пачаўся .. рэдкі дождж. Савіцкі.
непрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць. Ішлі [хлопцы] вузкай, амаль непрыкметнай сцежкай. Шашкоў. Мне да болю жыццё падабаецца — Я нідзе ў ім не бачу драбніц: Мора бурнай вады сабіраецца З рэк, якія з крыніц пачынаюцца, З непрыкметных маленькіх крыніц. Непачаловіч. // Які не кідаецца ў вочы. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметпая сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх. Чарнышэвіч. Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на .. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных]. Брыль. // Які ледзь адчуваецца, нязначны, невялікі. Непрыкметныя змены.
2. Які не вылучаецца сярод іншых; нявідны. Старастам быў пастаўлены ўпарты аднаасобнік Ларывон Бугай, вельмі маўклівы і непрыкметны чалавек. Шамякін. — Ціхі быў чалавек [Нічыпар], спакойны і ўжо, мабыць, залішне непрыкметны. Кулакоўскі.
непрыкме́чаны, ‑ая, ‑ае.
Які не звярнуў на сябе ўвагі, застаўся незаўважаным. [Міколку] .. схапілі за рукі ў вагоне двое салдат-вартавых, што стаялі непрыкмечаныя ім каля выхаду. Лынькоў.