непрыкме́тна,

1. прысл. Так, што цяжка заўважыць, няўлоўна. Стэфка маўчала. Крушынскі непрыкметна аглядаў яе. Бядуля. Дні мінаюць, запоўненыя работай, час ідзе непрыкметна. Самуйлёнак. Світанне надышло зусім непрыкметна. Анісаў. Непрыкметна падкраўся вечар. Бажко. // Паступова, павольна. Патупчык стала вядомай даяркай. У працы непрыкметна прыходзіць і слава. Кавалёў.

2. безас. у знач. вык. Нельга заўважыць, убачыць. Непрыкметна, каб ён быў усхваляваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)