Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

султа́нства, ‑а, н.

Тое, што і султанат.

сульгі́н, ‑у, м.

Лекавы сродак з групы сульфаніламідных прэпаратаў, які ўжываюць пры кішачных інфекцыях.

сульфадымезі́н, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, адзін з сульфаніламідаў.

сульфазо́л, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, які ўжываецца пры захворваннях, выкліканых кокамі і бацыламі.

сульфамі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сульфамідаў, які з’яўляецца сульфамідам. Сульфамідныя прэпараты.

сульфамі́ды, ‑аў; адз. сульфамід, ‑у, М ‑дзе, м.

Група лекавых рэчываў, якія аслабляюць дзеянне хваробатворных бактэрый.

сульфаніламі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сульфаніламідаў. Сульфаніламідныя лекі.

сульфаніламі́ды, ‑аў; адз. сульфаніламід, ‑у, М ‑дзе, м.

Група лекавых рэчываў, якія аслабляюць дзеянне хваробатворных бактэрый; сульфаміды.

сульфа́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сульфатаў, змяшчае ў сабе сульфаты. Сульфатныя глебы. // Які атрымліваецца з дапамогай сульфатаў, апрацоўваецца сульфатамі. Сульфатнае мыла.

сульфа́ты, ‑аў; адз. сульфат, ‑у, М ‑фаце, м.

Солі або эфіры сернай кіслаты. Сульфат амонію.

[Ад лац. sulphur — сера.]