Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сем’яні́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да сем’янін.

семянні́к, ‑а, м.

Мужчынская палавая залоза, якая выпрацоўвае мужчынскія палавыя клеткі — сперматазоіды.

семянніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да семянніка.

семяно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Ніткападобны гучок, які прымацоўвае семя да сценкі плода.

семяправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Канал, які служыць для вывядзення семені, спермы.

2. Частка механізма сеялкі, па якой насенне падаецца ў сашнікі.

семярны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. У сем разоў большы (пра памеры, колькасць). У семярным памеры.

семяры́к, ‑мерыка, м.

1. Старая руская мера (ліку, вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае ў сабе сем якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет, які складаецца з сямі частак. Семярык жыта.

2. Сем коней у адной запрэжцы. А палац у агнях, служба ўся ў кунтушах, Семярык каля ганка, стаеннікі белыя Рыюць дол капытамі. Лужанін.

семясцяка́нне, ‑я, н.

Тое, што і семязліццё.

семяўвахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Адтуліна ў покрыве семязавязі для праходу апладняючага пылку.

се́на, ‑а, н.

Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле. Стог сена. □ Непадалёк ад дарогі чарнела капа сена. Скрыган. [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату. Мележ. // Трава, прызначаная для нарыхтоўкі такога корму. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы, косяць сена на пагранічных лугах. Брыль.

•••

Колам і сена травіць гл. травіць.

Сабакам сена косіць гл. касіць ​1.

Як іголка ў стозе сена гл. іголка.

(Як) сабака на сене гл. сабака.