пераўтвара́цца, ‑аецца.
1. Незак. да пераўтварыцца.
2. Зал. да пераўтвараць.
пераўтвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераўтварыць.
пераўтвары́цца, ‑творыцца; зак.
Змяніцца карэнным чынам; перабудавацца. Край пераўтварыўся. □ Колішняя пустка пераўтварылася, ажыла. Асіпенка.
пераўтвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., што.
Змяніць што‑н. карэнным чынам; перабудаваць. Пераўтварыць свет. Пераўтварыць прыроду.
пераўтварэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераўтвараць — пераўтварыць і пераўтварацца — пераўтварыцца.
2. Карэнная змена, перамена. Рэвалюцыйныя пераўтварэнні. □ Стварэнне вадасховішча выклікала вялікія пераўтварэнні ў гэтых месцах. «Звязда».
пераўтво́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераўтварыць.
пераўю́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераўючыць.
пераўю́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераўючваць.
пераўю́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераўючыць.
пераўю́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Наўючыць нанава, іначай. Пераўючыць вярблюдаў.