расклада́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раскласціся 1.
2. Зал. да раскладаць 1.
расклада́цца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раскласціся 2.
2. Зал. да раскладаць 2.
расклада́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскласці 1.
расклада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскласці 2.
раскла́дачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да раскладкі (у 2 знач.); які выпадае, прыходзіцца згодна раскладцы. Раскладачная норма.
раскла́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскладваць — раскласці 1.
раскла́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раскласціся 1.
2. Зал. да раскладваць.
раскла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскласці 1.
раскла́дзены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раскласці 1.
раскла́дзены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раскласці 2.
раскла́дзісты, ‑ая, ‑ае.
Шырокі, разложысты. Шандыбовіч пацягнуў сябе за раскладзістую рыжую бараду, спачатку за адну палавіну, потым за другую. Кулакоўскі.
раскла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскладаць 1 — раскласці 1.
2. Планавае размеркаванне каго‑, чаго‑н. На сходзе за бацюшку галасавалі, каб ён увайшоў у камісію па падліку і раскладцы падаткаў. Чарот. — У нас дагэтуль па закону, па раскладцы... А ці так жа можна, каб такое свавольства? Лынькоў.
раскладны́, ‑ая, ‑ое.
Такі, які можна разлажыць, рассунуць, разагнуць у месцах згібаў. Раскладны стол. Раскладное вудзільна. □ Чаго толькі няма ў тым буданчыку! Тут і раскладныя лесвіцы, з дапамогай якіх увосень збіраюць яблыкі, і няскончаны рамачны вулей, які майструе дзед Мірон, і розны інструмент. Даніленка.