раскладны, ‑ая, ‑ое.

Такі, які можна разлажыць, рассунуць, разагнуць у месцах згібаў. Раскладны стол. Раскладное вудзільна. ▪ Чаго толькі няма ў тым буданчыку! Тут і раскладныя лесвіцы, з дапамогай якіх увосень збіраюць яблыкі, і няскончаны рамачны вулей, які майструе дзед Мірон, і розны інструмент. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)