семіна́р, ‑а, м.
1. Практычныя заняткі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе па якому‑н. спецыяльнаму прадмету, тэме; абмеркаванне студэнцкіх ці аспіранцкіх дакладаў. Семінары па літаратуры.
2. Групавыя заняткі, гурток для павышэння кваліфікацыі, ідэйна-палітычнага ўзроўню. Семінар прапагандыстаў. □ Быў семінар кінакрытыкаў. Мы глядзелі чатыры-пяць фільмаў у дзень. «Маладосць».
[Ад лац. seminarium — рассаднік.]
семіна́рскі 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да семінара. Семінарскія заняткі.
семіна́рскі 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да семінарыі, семінарыстаў. Семінарская адукацыя. □ [Поп] успамінаў якую-небудзь, з юнацкіх яшчэ год сваіх, семінарскую песеньку. Чорны. // Уласцівы семінарыстам, такі, як у семінарыстаў. Семінарскі жаргон.
семінары́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Навучэнец семінарыі. У гэты час [вучобы ў настаўніцкай семінарыі] дапытлівы семінарыст [А. Я. Багдановіч] знаёміцца з нелегальнай літаратурай. «Полымя».
2. Чалавек, які закончыў семінарыю. Адзінокі, ужо не малады халасцяк-інтэлігент, вясковец па паходжанню, семінарыст па адукацыі, Мікола ўсе свае сілы аддаваў нацыянальна-вызваленчай барацьбе беларускага народа. Машара.
семіна́рыя, ‑і, ж.
1. Сярэдняя спецыяльная павучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі і інш. краінах для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковай школы. Наймалодшую ў сям’і, Чэсю, упарты і ганарлівы Лешак паслаў пасля сямігодкі ў настаўніцкую семінарыю. Брыль.
2. Сярэдняя духоўная навучальная ўстанова. Духоўная семінарыя.
[Ад лац. seminarium — рассаднік.]
семіталагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да семіталогіі. Семіталагічныя даследаванні.
семітало́гія, ‑і, ж.
Сукупнасць навук, якія вывучаюць семіцкія мовы, культуры, літаратуры і гісторыю семітамоўных народаў.
[Ад ееміт і грэч. logos — вучэнне.]
семіто́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне семіталогіі.
семі́ты, ‑аў; адз. семіт, ‑а, м.; семітка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. семіткі, ‑так; ж.
Група народаў, былых або цяперашніх насельнікаў Паўночнай і Усходняй Афрыкі і Пярэдняй Азіі, да якіх адносяцца старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы і іншыя, а таксама сучасныя народы: арабы, сірыйцы, яўрэі, эфіопы.
[Ад імені Сіма, аднаго з трох братоў, якія з’яўляцца, паводле біблейскага падання, роданачальнікамі зямных плямён.]