семіна́р, ‑а,
1. Практычныя заняткі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе па якому‑н. спецыяльнаму прадмету, тэме; абмеркаванне студэнцкіх ці аспіранцкіх дакладаў.
2. Групавыя заняткі, гурток для павышэння кваліфікацыі, ідэйна-палітычнага ўзроўню.
[Ад лац. seminarium — рассаднік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)