Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́рчык, ‑а, м.

Памянш. да гарнец.

гарчы́ца, ‑ы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства крыжакветных з невялікімі жоўтымі кветкамі і плодам-стручком.

2. Вострая прыправа да стравы, якая гатуецца з размолатых зярнят гэтай расліны.

гарчы́ць, ‑чыць; незак.

Аддаваць гаркатой, мець горкі прысмак. Смага бесперапынна мучыла, прыкра гарчыла ў роце. Кулакоўскі.

гарчы́чнік, ‑а, м.

Кусок паперы, матэрыі, пакрыты слоем гарчыцы (выкарыстоўваецца як лекавы сродак, што выклікае прыток крыві).

гарчы́чніца, ‑ы, ж.

Пасудзіна для гарчыцы.

гарчы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гарчыцы (у 1 знач.). Гарчычны пах. Гарчычны кампрэс. // Прыгатаваны з зярнят гарчыцы. Гарчычны алей.

2. Колеру гарчыцы; цёмна-жоўты.

•••

Гарчычны газ — тое, што і іпрыт.

гарчэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. горкі.

гарчэ́ць, ‑эе; незак.

Станавіцца горкім, набываць гаркаваты прысмак. Масла гарчэе.

гарчэ́ча, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і горыч. Нельга піць такую гарчэчу. □ — Пра мяне і Якаў так думаў, як думаеш ты, Платон, — раздумліва і з гарчэчай сказаў Андрэй. Чарнышэвіч.

гаршкале́п, ‑а, м.

Разм. жарт. Ганчар. Я з той пары перакананы, Што гаршкалепы — не багі. Лойка.