перасціла́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасцілаць — пераспаць 2.
перасціла́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да перасцілаць.
перасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераспаць 2.
перасці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасцілаць — пераспаць 2.
перасціха́нак, ‑нку, м.
Разм. Перапынак у якім‑н. дзеянні, працэсе. Дождж перш быў суняўся крыху, а потым зноў лінуў. Няма на яго перасціханку. Калюга.
перасціха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перасціхнуць.
перасці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. перасціх, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і сціхнуць. У сельсавеце была вялікая гамана, але, як зайшоў туды Гарбач, усе перасціхлі. Мурашка. Раптам на дол упала кропля, адна, другая, потым дзве разам. Адкуль бы гэта, калі дождж даўно перасціх і нідзе не нахмарвае? Лужанін.
перасцяба́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перасцябаць.
перасцяба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Адсцябаць усіх, многіх.
перасцяро́га, ‑і, ДМ ‑розе, ж.
Тое, што перасцерагае, засцерагае ад небяспекі. Меры перасцярогі. □ — Пільнасць і перасцярога ніколі не пашкодзяць. Паслядовіч. Стралялі, відаць, ужо так, для перасцярогі, для страху. Лынькоў.