перасціхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. перасціх, ‑ла; зак.

Разм. Тое, што і сціхнуць. У сельсавеце была вялікая гамана, але, як зайшоў туды Гарбач, усе перасціхлі. Мурашка. Раптам на дол упала кропля, адна, другая, потым дзве разам. Адкуль бы гэта, калі дождж даўно перасціх і нідзе не нахмарвае? Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)