радыя́н, ‑а,
Вугал, які адпавядае дузе, даўжыня якой роўна яе радыусу; выкарыстоўваецца як адзінка вымярэння вуглоў.
[Ад лац. radius — прамень.]
радыя́н, ‑а,
Вугал, які адпавядае дузе, даўжыня якой роўна яе радыусу; выкарыстоўваецца як адзінка вымярэння вуглоў.
[Ад лац. radius — прамень.]
радыя́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыяна.
радыя́нт, ‑а,
[Ад лац. radians, radiantis — які выпрамяняе.]
радыя́тар, ‑а,
1. Прыстасаванне для ахаладжэння вады або масла, паветра ў маторах аўтамабіляў, трактараў, самалётаў і пад.
2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення, які ўяўляе сабой сістэму труб з гарачай вадой або парай унутры.
[Ад лац. radio — выпраменьваю.]
радыя́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыятара.
радыяўсто́йлівасць, ‑і,
Уласцівасць радыяўстойлівага.
радыяўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
Устойлівы да радыяцыі.
радыяхі́мія, ‑і,
Раздзел хіміі, які вывучае фізіка-хімічныя і хімічныя ўласцівасці радыеактыўных рэчываў, а таксама метады іх вылучэння, канцэнтравання і ачысткі.
радыяцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыяцыі, звязаны з ёю.
радыя́цыя, ‑і,
Выпрамяненне электрамагнітных хваль.
[Лац. radiatio — выпрамяненне.]