радыятар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для ахаладжэння вады або масла, паветра ў маторах аўтамабіляў, трактараў, самалётаў і пад. Паветрана-масляны радыятар. ▪ Шафёр заліў ваду ў радыятар, і машына памчала далей. Кулакоўскі.

2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення, які ўяўляе сабой сістэму труб з гарачай вадой або парай унутры. Нішто не перашкаджае цяпер думаць дома, грэючы спіну каля радыятара. Шамякін.

[Ад лац. radio — выпраменьваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)