кіпцю́р і капцю́р, ‑а, м.
1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутыхі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе капцюрамі. Колас.
2. Разм. Ногаць. Апамяталася Рыва, кінулася да бацькі, кіпцюрамі ўчапілася ў твар аднаму з катаў. Лынькоў.
•••
Паказаць кіпцюры гл. паказаць.
Трапіць у кіпцюры каму гл. трапіць.
кіпцюра́сты, ‑ая, ‑ае.
З вялікімі і вострымі кіпцюрамі. Кіпцюрасты кружыць птах Над бярозкай — ажно страх. Шушкевіч.
кіпяці́льнік, ‑а, м.
Апарат для прыгатавання кіпячонай пітной вады; тытан 3. // Электранагравальная прылада ў выглядзе спіралі для кіпячэння вады.
кіпяці́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для кіпячэння. Кіпяцільны бачок.
кіпяці́цца, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Награвацца да кіпення. Вада кіпяціцца. // Варыцца ў кіпячай вадзе. Бялізна кіпяціцца.
2. перан. Хвалявацца, гарачыцца, злавацца. [Вартавы:] Бальшавікі, здаецца, бяруць верх!.. Глядзі, як там капітан гэты кіпяціцца! Размахаўся рукамі, як вятрак!.. Мележ.
3. Зал. да кіпяціць.
кіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; незак., што.
Награваць вадкасць так, каб яна кіпела; даводзіць да кіпення. Кіпяціць ваду. / Пра пасудзіну, у якой награваюць вадкасць да кіпення. Кіпяціць чайнік. Кіпяціць самавар. // Трымаць, варыць у кіпячай вадкасці. Кіпяціць бялізну.
кіпячо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад кіпяціць.
2. у знач. прым. Які кіпяціўся, кіпеў. Кіпячонае малако.
кіпя́чы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. незал. цяпер. ад кіпець.
кіпячэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. кіпяціць.