Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераскрэ́бены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераскрэбці.

пераскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. пераскроб, ‑скрэбла і ‑скрабла, ‑скрэбла і скрабло; заг. пераскрабі; зак., што.

1. Аскрэбці нанава, яшчэ раз.

2. Аскрэбці, паскрэбці ўсё, многае.

пераску́бены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераскубці.

пераску́бці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑бяце; зак., каго-што.

1. Аскубці нанава, яшчэ раз.

2. Аскубці, паскубці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пераскубці ўвесь пух. Пераскубці ўсіх гусей.

пераслаі́цца, ‑слоіцца; зак.

Легчы, размясціцца слаямі. Пераслаілася гліна з пяском. Пераслаіліся горныя пароды.

пераслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; зак., што.

Злажыць што‑н. слаямі. Пераслаіць пірог варэннем.

перасла́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераслаць ​1.

перасла́ны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераслаць ​2.

перасла́ць 1, перашлю, перашлеш, перашле; перашлём, перашляце; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перашлі; зак., каго-што.

Паслаць атрыманае далей, у другое месца. Я напісаў ліст, аддаў Марыльцы, каб яна пераслала, хоць сам і не быў упэўнены, што-гэты ліст дойдзе. Сабаленка. [Саша:] — Калі пісьмо .. прыйдзе, дык вы абавязкова перашліце мне. Шамякін. // Паслаць, адправіць праз каго‑н., кім або з кім‑н. Бацька не прыехаў таго дня, толькі пераслаў суседам паўтара рубля грошай. Мурашка. — Я ад вашай мамы. Гасцінец прынёс. Скароміны пераслала. Мыслівец.

перасла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перасцялі; зак., што.

1. Паслаць нанава, інакш. Пераслаць пасцель. // Наслаць нанава; зрабіць новы насціл. [Пракаповіч і Стахаў] перанеслі тахту і сервант бліжэй да ўвахода, на тое месца, дзе Пракаповіч пераслаў падлогу. Радкевіч.

2. Аддзяліць чым‑н. адзін рад прадметаў ад другога; перакласці. Пераслаць рады яблыкаў саломай.

перасло́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераслаіць.

перасло́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераслойваць — пераслаіць.