перасе́чанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць перасечанага (у 2 знач.). Перасечанасць рэльефу мясцовасці.
перасе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перасячы.
2. у знач. прым. Няроўны, з узгоркамі, ярамі. Перасечаная мясцовасць.
перасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.
1. Засеяць нанава. Перасеяць участак.
2. Прасеяць цераз сіта нанава, яшчэ раз. Перасеяць муку.
3. Прасеяць усё, многае. Перасеяць тры мяшкі мукі.
перасі́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Празмерна напружваючы сілы, змучыць, надарваць сябе. Перасіліўся конь у цяжкім возе.
перасі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. каго-што. Перамагчы сілай у барацьбе; узяць верх. Лерасіліць таварыша і паваліць. Плыўцы перасілілі цячэнне. □ Не думае класціся і ляснік. Быццам згаварыліся хлопчыкі з ім: хто каго перасіліць, хто першы засне. Паўлаў. // што. Атрымаць верх, праявіцца, адчуцца з большай сілай. Міхал ніколі не стане панскім слугой да канца, службовы абавязак не перасіліць у ім чалавека. Навуменка. // што. Заглушыць які‑н. гук, шум больш моцным гукам, шумам. Вася паставіў на дол чамаданчык, сунуў у рот два пальцы і зычна свіснуў, стараючыся перасіліць шум рухавіка. Краўчанка.
2. перан.; каго-што. Пераадолець, заглушыць якое‑н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад. Перасіліць боль. Перасіліць нянавісць. Перасіліць страх. □ Чалавек сам павінен перасіліць гора. Старонняя спагада часам толькі сыпле соль на раны. Сапрыка. Арсеню Андрэевічу захацелася адразу ж вярнуцца, але ён перасіліў сябе, пайшоў далей. Марціновіч.
3. каго. Змучыць, надарваць, прымушаючы празмерна напружвацца. Перасіліць каня работаю.
перасі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перасіліцца.
2. Зал. да перасільваць.
перасі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перасіліць.
перасі́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перасініць.
перасіні́цца, ‑сініцца; зак.
Стаць вельмі сінім. Перасініліся настольнікі. Перасініліся ніткі.