сука́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сукаць.
су́каны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сукаць.
2. у знач. прым. Скручаны, звіты суканнем. Тэлефонныя правады — што тыя суканыя ніткі з белай ваты, калматыя, тоўстыя, па пальцу. Пташнікаў.
су́каратка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Скручанае месца ніткі, вяроўкі. Нітка пайшла ў сукараткі.
сука́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Сукаваты. Вакол ляжаць сукастыя голыя ствалы. В. Вольскі.
сука́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сукасты. Грышка ўперад крочыць смела Цераз ельнік заімшэлы. У руках сукаты кій. А. Александровіч. Адляцеў паўсвета і паўнеба, паўзямлі спякотнай асвяжыў, каб на ранку між сукатых вербаў васільком прабіцца на мяжы. Летка.
сука́цца, сучацца; незак.
1. Звіваючыся, злучацца ў адно (пра ніткі, пражу).
2. Зал. да сукаць.
сука́ць, сучу, сучаш, суча; незак., што.
1. Звіваць, скручваць у адну некалькі нітак. Сукаць пражу. // Рабіць дратву, звіваючы, скручваючы некалькі нітак у адну. // Пра намотванне пражы на цэўкі пры тканні. А потым .. [Фядора] сама памагла Анюце сукаць цэўкі, дык зноў затрымалася. Васілевіч.
2. Разм. Віцца, лятаць. Пчала суча каля носа.
3. Разм. Махаць, пагражаць кулаком (кулакамі).
4. Разм. Перабіраць, матляць нагамі (пра маленькіх дзяцей). Хлопчык суча ножкамі.
•••
Сам на сябе вяроўку суча — сам лезе, наклікае на сябе бяду.
сукватара́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто жыве разам з кім‑н. у адной кватэры.