рэду́кцыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Пераход ад складанага да больш простага; паслабленне чаго‑н. у якіх‑н. адносінах.
2. Адміранне, спрашчэнне будовы органа ў сувязі са стратай яго функцыі.
3. Узнаўленне элемента з вокіслу.
4. Скарачэнне, памяншэнне якой‑н. велічыні.
5. Паслабленне работы органаў мовы пры вымаўленні вядомага гука мовы.
[Ад лац. reducere — вяртаць; прыводзіць у пэўны стан.]
рэдуплікава́ны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Утвораны пры дапамозе рэдуплікацыі. Рэдуплікаваныя асновы.
рэдупліка́цыя, ‑і, ж.
Спец. Словаўтварэнне пры дапамозе падваення асновы слова (напрыклад: чуць-чуць, ледзь-ледзь).
[Ад лац, reduplicatio — падваенне.]
рэду́т, ‑а, М ‑дуце, м.
Уст. Палявое земляное ўмацаванне, акружанае валам і ровам.
[Фр. redoute.]
рэдынго́т, ‑а, М ‑гоце, м.
Уст. Доўгі сурдут шырокага крою для верхавой язды.
[Англ. riding-coat.]
рэдэмарка́цыя, ‑і, ж.
Спец. Аднаўленне пагранічных знакаў на дзяржаўнай граніцы.
[Фр. redémarcation.]
рэе́стр, ‑а, м.
Пералік, спіс. Ёсель хоць і быў непісьменны, але вёў строгі рэестр імянін і ўсякіх сямейных свят у Панямоні. Колас. // Кніга для запісу спраў і дакументаў. Трэба дакументы сістэматызаваць, парабіць ім рэестры, каб было добра відаць, што адкуль і куды ідзе. Скрыган.
[Ад лац. registrum.]
рэестрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
Уносіць у рэестр, запісваць для ўліку. Пачалі запісваць рабочых, рэестраваць, арганізоўваць. Гарэцкі.
рэе́стравы, ‑ая, ‑ае.
Унесены ў спіс, кнігу; зарэгістраваны. Рэестравае слова.
рэ́ечны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэйкі. // Зроблены з рэек. Рэечны каркас.