Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цытапла́зма, ‑ы, ж.

Пазаядзерная частка пратаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

[Ад грэч. kýtos — ёмішча, клетка і plásma — вылепленае, аформленае.]

цытаплазматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цытаплазмы.

цыта́та, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.

Даслоўная вытрымка з якога‑н. тэксту ці прамовы. [Прамоўца] прыводзіць дзесяткі два цытат з старажытных грэкаў і рымлян. Лынькоў.

[Ад лац. cito — заклікаю ў сведкі.]

цыта́тніцтва, ‑а, н.

Разм. Дагматычная схільнасць да цытат.

цыта́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цытаты; які складаецца з цытат. Цытаты матэрыял.

цытатрапі́зм, ‑у, м.

З’ява ўзаемапрыцягвання або ўзаемавыштурхоўвання клетак.

цытахі́мія, ‑і, ж.

Навука аб хімічных працэсах, якія адбываюцца ў жывой клетцы.

[Ад грэч. kýtos — ёмішча, клетка і слова хімія.]

цытахро́м, ‑у, м.

Біялагічны каталізатар, які ўдзельнічае ў працэсе дыхання; адзін з дыхальных ферментаў.

[Ад грэч. kýtos — ёмішча, клетка і chrōma — колер.]

цыта́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цытаваць.

2. зб. Прыведзеныя цытаты.

цытаэкало́гія, ‑і, ж.

Галіна біялогіі, якая вывучае ролю змен на клетачным узроўні ў працэсе прыстасавання арганізмаў да ўмоў навакольнага асяроддзя.