Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

танга́нцы, ‑аў; адз. танганец, ‑нца, м.; танганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. танганкі, ‑нак; ж.

Народ, карэннае насельніцтва астравоў Тонга (Палінезія).

та́нгенс, ‑а, м.

Адна з трыганаметрычных функцый вострага вугла, якая раўняецца (у прамавугольным трохвугольніку) адносіне катэта, што ляжыць супраць дадзенага вострага вугла, да другога катэта.

[Ад лац. tangens — які датыкаецца.]

тангенсо́іда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Спец. Крывая лінія, якая графічна паказвае змяненне тангенса ў залежнасці ад змянення вугла.

[Ад лац. tangens — які датыкаецца і грэч. eidos — від.]

тангенцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Накіраваны па датычнай да дадзенай крывой. Тангенцыяльны ціск.

[Ад лац. tangens, tangentis — які датыкаецца.]

тангу́т,

гл. тангуты.

тангу́тка,

гл. тангуты.

тангу́ты, ‑аў; адз. тангут, ‑а, М ‑гуце, м.; тангутка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. тангуткі, ‑так; ж.

Качавое насельніцтва Тыбецкага нагор’я ў правінцыі Цінхай Кітайскай Народнай Рэспублікі.

тангу́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тангутаў, які належыць, уласцівы ім. Тангуцкая мова.

тандэ́м, ‑а, м.

1. Спец. Парадак размяшчэння аднародных машын або іх частак у агрэгаце на адной восі, лініі.

2. Паравая машына з падобным размяшчэннем рабочых цыліндраў.

3. Двухмесны двухколы веласіпед, у якім сёдлы размешчаны адно за другім.

[Англ. tandem.]

тандэ́т, ‑у, М ‑дэце, м.

Разм. Дрэнная танная рэч; тое, што зроблена недабраякасна. Мы падхоплівалі .. [кош] ледзь не на ляту і аглядвалі, абмацвалі, ці правільна ўсё зроблена, ці няма тут якога тандэту. Кулакоўскі.