рэчытаты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэчытатыву. Рэчытатыўная фраза.
рэ́чыўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан рэчыўнага.
рэ́чыўны, ‑ая, ‑ае.
1. Матэрыяльны, прадметны, фізічны. Рэчыўны свет.
2. У лінгвістыцы — які абазначае назву рэчыва. Рэчыўныя назоўнікі.
рэ́чышча, ‑а, н.
1. Паглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака. За манастырскімі садамі рака зноў зліваецца ў адно рэчышча, утвараючы вялікі, выцягнуты востраў. Лобан. [Свіслач] выходзіла з берагоў, заліваючы ўсе нізкія мясціны ўздоўж рэчышча. Лужанін. Летам такія рэчкі перасыхаюць, і тады мясцовыя жыхары нярэдка ходзяць і ездзяць па сухіх камяністых рэчышчах, як па дарогах. В. Вольскі.
2. перан. Напрамак, шлях, па якім ідзе развіцця чаго‑н. [Жэні] вельмі пасуе роля гаспадыні: умее запрашаць, камандаваць хлопцамі, накіраваць гаворку ў патрэбнае рэчышча. Навуменка. У рэчышчы асноўных заканамернасцей развіцця новай беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя знаходзіліся творы М. Багдановіча па пытаннях эстэтыкі. Лойка. У рэчышчы рамантычных традыцый развівалася таксама творчасць Міхася Сеўрука. Шматаў.
рэ́чышчавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэчышча. Рэчышчавая частка катлавана.