Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэфармі́зм, ‑у, м.

Варожая марксізму плынь у рабочым руху, якая падмяняе класавую рэвалюцыйную барацьбу супраць капіталізму дробнымі рэформамі.

рэфармі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік рэфармізму.

рэфармі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да рэфарміст.

рэфармі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэфармізму, рэфарміста. Рэфармісцкая газета. Рэфармісцкія партыі.

рэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад. Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Арабей.

2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку. Мядзёлка.

[Ад лац. referre — дакладваць, паведамляць.]

рэфера́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэферата. Рэфератны агляд кніг.

рэфераты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае кароткі, у форме рэферата, выклад зместу кніг, артыкулаў і пад. Рэфератыўны часопіс.

рэ́феры, нескл., м.

Суддзя ў спартыўных спаборніцтвах.

[Англ. referee.]

рэферы́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэферыраваць ​1.

рэферы́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэферыраваць ​1.