Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэнеса́нсавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і рэнесансны. Падпарадкоўваючыся рэнесансаваму патрабаванню паслядоўнасці, яснасці, зграбнасці выкладання зместу, Гусоўскі стрымлівае лірычныя адступленні. У. Калеснік.

рэнеса́нсны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэнесансу, уласцівы яму. Рэнесансныя тэндэнцыі.

рэ́ній, ‑ю, м.

Цяжкі тугаплаўкі метал, падобны на плаціну.

[Ад назвы Рэйнскай вобласці Германіі.]

рэнкло́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Сорт буйных круглых салодкіх сліў.

[Фр. reine-claude.]

рэно́нс, ‑у, м.

У картачнай гульні — адсутнасць карты якой‑н. масці ў іграка.

[Фр. renonce.]

рэ́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

1. Від даходу, не звязаны з прадпрыемніцкай дзейнасцю, які рэгулярна атрымліваюць уладальнікі капіталу, зямлі ці маёмасці. Зямельная рэнта.

2. Бестэрміновая дзяржаўная пазыка ў капіталістычных краінах, якая прыносіць трымальнікам аблігацый пастаянны даход. Дзяржаўная рэнта.

3. О Абсалютная зямельная рэнта — рэнта ў капіталістычных краінах, якую атрымліваюць прадпрыемствы з усіх участкаў зямлі, незалежна ад іх урадлівасці або выгаднасці размяшчэння ў адносінах да рынку.

[Фр. rente ад лац. reddita — вернутае, выплачанае.]

рэнта́бельнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэнтабельнага; прыбытковасць. Рэнтабельнасць гаспадаркі. □ Прыкметна ўмацавалася эканоміка калгасаў і саўгасаў, павысілася іх рэнтабельнасць. «Звязда».

рэнта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Даходны, прыбытковы, мэтазгодны ў гаспадарчых адносінах. Рэнтабельная гаспадарка.

[Ням. rentabel.]

рэ́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэнты. Рэнтавы даход.

рэнтге́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Нябачныя прамяні, якія з’яўляюцца кароткімі электрамагнітнымі хвалямі, здольнымі пранікнуць цераз непразрыстыя прадметы. // Прасвечванне гэтымі прамянямі. Рэнтген паказаў працэс у лёгкіх. Шамякін.

2. ‑а. Апарат для прасвечвання рэнтгенаўскімі прамянямі. Устаноўка рэнтгена.

[Ад уласн. імя.]