Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэкамендацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе рэкамендацыю. Рэкамендацыйны спіс літаратуры. Рэкамендацыйнае пісьмо.

рэкаменда́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэкамендаваць.

2. Спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме). Атрымаць добрую рэкамендацыю. □ [Барыс:] — Ну што ты: мая ж рэкамендацыя! Мала таго, што параіў, дык яшчэ запэўніў Арсена Уладзіміравіча, што толькі ён, мой найлепшы сябар, можа паправіць нашы фінансавыя справы, вывесці завод у людзі. Скрыган. [Шахневіч:] — Ты прасіў у мяне рэкамендацыю ў партыю? Вось яна, трымай. Краўчанка.

3. Парада, нежаданне, прапанова. Рэкамендацыя бібліятэкара. Навуковыя рэкамендацыі — у жыццё.

рэканструкцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэканструкцыі. Рэканструкцыйны перыяд. Рэканструкцыйныя работы.

рэканстру́кцыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэканструяваць.

рэканструява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэканструяваць.

рэканструява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэканструяваць.

рэканструява́цца, ‑руюецца; зак. і незак.

1. Перабудавацца (перабудоўвацца), скласціся (складацца) па-новаму.

2. толькі незак. Зал. да рэканструяваць.

рэканструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе; зак. і незак., што.

1. Перабудаваць (перабудоўваць) што‑н., каб палепшыць, удасканаліць. Рэканструяваць абсталяванне цэха.

2. Аднавіць (аднаўляць) што‑н. па апісаннях ці астатках, якія захаваліся. Рэканструяваць тэкст старажытнага рукапісу. Рэканструяваць помнік.

[Ад лац. re — зноў і construere — будаваць.]

рэкапітуля́цыя, ‑і, ж.

У біялогіі — паўтарэнне арганізмамі ў працэсе іх індывідуальнага развіцця прымет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам, але паступова зніклі ў дарослых форм.

[Лац. recapitulation — паўтарэнне.]

рэкардсме́н, ‑а, м.

1. Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд. Яшчэ нядаўна майстар спорту Гальдштэйн выступаў у лёгкай вазе і з’яўляўся чэмпіёнам і рэкардсменам. «Маладосць».

2. Разм. Чалавек, які дасягнуў найбольшых поспехаў у вытворчай працы.