Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рабале́пства, ‑а, н.

Рабскае нізкапаклонства. [Загорскі] пагарджаў суседзямі.. Пагарджае .. рабалепствам і поўзаннем перад моцнымі. Караткевіч.

рабале́пстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Весці сябе рабалепна, па-рабску перад кім‑н. Калі Мікіта Лазун ненавідзіць беднату, то ў адносінах да багатых ён гатовы рабалепстваваць, уніжацца. Хромчанка.

раба́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Вузкая градка кветак уздоўж паркавых дарожак, навокал клумб і інш.

[Ням. Rabatte.]

рабаўлада́льнік, ‑а, м.

У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўнік пануючага класа, які валодае ўсімі сродкамі вытворчасці і рабамі.

рабаўлада́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да рабаўладальнік.

рабаўлада́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рабаўладальніка, уласцівы яму. Рабаўладальніцкія плантацыі. // Заснаваны на рабстве. Рабаўладальніцкае грамадства. Рабаўладальніцкая дзяржава.

•••

Рабаўладальніцкі лад гл. лад.

рабаўлада́нне, ‑я, н.

Уладанне рабамі (у 1 знач.).

рабаўла́снік, ‑а, м.

Тое, што і рабаўладальнік.

рабаўла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да рабаўласнік.

рабаўла́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рабаўласніка.