пенашкло́, ‑а,
Порысты цеплаізаляцыйны матэрыял, які вырабляецца са шкла ці шкляной масы.
пенашкло́, ‑а,
Порысты цеплаізаляцыйны матэрыял, які вырабляецца са шкла ці шкляной масы.
пенашкляны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пенашкла.
пе́ні,
1. Тое, што і пенс.
2. Манета, роўная адной сотай частцы фінскай маркі.
[Англ. penny, фінск. penni.]
пе́ністасць, ‑і,
Уласцівасць пеністага.
пе́ністы, ‑ая, ‑ае.
1. Які вельмі пеніцца; з пенай.
2. Які ўтварае многа пены (у 2 знач.).
пенітэнцыя́рны, ‑ая, ‑ае.
[Фр. pénitentiaire ад лац. paenitentia — раскаянне.]
пе́ніцца, ‑ніцца;
Станавіцца пеністым, пакрывацца пенай.
пеніцылі́н, ‑у,
Лекавы прэпарат, антыбіётык, прыгатаваны з некаторых відаў грыбковай цвілі.
[Лац. penicillum — мяцёлка, гронка.]
пеніцылі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пеніцыліну.
пе́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць;
Рабіць пеністым, узнімаць пену на паверхні чаго‑н.