Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гафтава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да гафтаваць.

гафтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Рабіць узор на чым‑н. спецыяльным відам ажурнай вышыўкі. Гафтаваць плацце.

га́фтачка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Пятля з нітак, шнурка ці дроту для зашпільвання апліка.