Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гатунко́васць, ‑і, ж.

1. Прыналежнасць да таго ці іншага гатунку (пра тавары, вырабы). Вызначыць гатунковасць прадукцыі.

2. Прыналежнасць да высокага, каштоўнага гатунку.

гатунко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які належыць да таго ці іншага гатунку (пра тавары, вырабы). Гатунковае шкло. Гатунковая мука.

гаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да готыкі. Гатычная архітэктура. // Уласцівы готыцы; выкананы ў стылі готыкі. Гатычны замак. □ Вулкі, завулкі — старая Рыза. Гатычных дахаў спічасты строй. А. Вольскі.

•••

Гатычны шрыфт гл. шрыфт.

гатэнто́т,

гл. гатэнтоты.

гатэнто́тка,

гл. гатэнтоты.

гатэнто́ты, ‑аў; адз. гатэнтот, ‑а, М ‑тоце, м.; гатэнтотка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. гатэнтоткі, ‑так; ж.

Народ, які жыве ў Паўднёва-Заходняй і Паўднёвай Афрыцы.

гатэнто́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гатэнтотаў, належыць ім. Гатэнтоцкія мовы. Гатэнтоцкае паселішча.