Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гайда́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца і го́йдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз. Гайдацца на гушкалцы. □ Над пожняй хвоя, Быццам памяло, Гайдаецца і размятае хмары. Макаль. // Мець хвалісты выгляд, пералівацца хвалямі (пра якую‑н. паверхню). Акіян гайдаўся на прасторы. Звонак. Густы, працяглы шолах на кукурузным полі. Радасна пазіраць Тасі, як плыве, гайдаецца пад ветрам зялёнае мора. Бялевіч.

2. Зал. да гайдаць.

гайда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е і го́йдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз. Гайдаць калыску. □ Лес разбуджаны голле гайдае. Гаўрусёў. Любоўна ветры па загонах Жытцо, ярынку чуць гайдалі. Колас. / у безас. ужыв. Параход злёгку гайдала.

гайдро́п, ‑а, м.

Канат, які скідаецца з аэрастата для тармажэння пры спуску.

[Англ. guide-rope.]

гайду́к, ‑а, м.

1. Слуга, выязны лакей часоў прыгоннага права. Панскі гайдук.

2. Паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі, які змагаўся супраць турэцкай няволі і феадальнага прыгнёту.

[Ад венг. hajduk — паганяты.]

гайду́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гагідука (у 1, 2 знач.). Гайдуцкі атрад.

га́йка, ‑і, ДМ гайцы; Р мн. гаек; ж.

Металічная дэталь розных форм з адтулінай, што мае вінтавую разьбу для накручвання на што‑н. Нарэзаць гайку. Падцягнуць ключом гайкі.

•••

Аслабіць гайкі гл. аслабіць.

Аслаблі гайкі у каго — пра таго, хто страціў волю, здольнасць дзейнічаць.

Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) гл. падкруціць.

Слабіць гайка чыя або у каго — пра чыё‑н. бяссілле, няздольнасць зрабіць што‑н.

гайкавёрт, ‑а, М ‑рце, м.

Механічны слясарны інструмент для закручвання і адкручвання гаек.

гайкарэ́з, ‑а, м.

Машына для нарэзвання ўнутранай разьбы ў балванцы для гайкі.

га́ймараў, ‑ава.

У выразе: гаймарава поласць гл. поласць.

[Ад уласн. імя.]

гаймары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Запаленне слізістай абалонкі гаймаравай поласці. Гнойны гаймарыт.